ДЗЕ?
Дзе свет?
Не бачу нічога
Мне цяжка ісці,
А побач нікога
Дзе Бог?
Хачу быць з Ім.
У цемры не бачу Яго.
Мне страшна, я не змагу...
Цяпло дзе?
Холад душу паглынуў,
Дрыжу, ад чаго?
Бо пакінуў мяне...
24.04.2007
You are viewing
les_effluves's journal
Дзе свет?
Не бачу нічога
Мне цяжка ісці,
А побач нікога
Дзе Бог?
Хачу быць з Ім.
У цемры не бачу Яго.
Мне страшна, я не змагу...
Цяпло дзе?
Холад душу паглынуў,
Дрыжу, ад чаго?
Бо пакінуў мяне...
24.04.2007
Любоў мая вядзе мяне,
Лечыць раны грахоў цяжкія,
Бога я пазнаю праз яе,
Ён паказвае сцежкі прамыя.
Па імені ласкава кліча мяне,
Сваім словам жывым кранаецца сэрца,
Не пакіне ніколі ў журбе,
Позірк ўздыму – Ён адзавецца.
Па імені звернецца, як да дзіця,
На плячо пакладзе далонь.
Абярнуся – паглынуся ў бацькоўскіх вачах,
Акунуся ў бяздонную Бога любоў.
11.04.2007
Не хачу фальшывых слоў,
Што як лісце і прыгожыя й сухія,
Яны злятаюць з вуснаў дарагіх сяброў,
Асабліва у хвіліны мне цяжкія.
Не буду разгадваць я тое,
Што кажуць, але маўчаць,
Маё сэрца, што б’ецца, жывое
Хлусні той не можа стрымаць...
10.04.2007
Галодны, не есць колькі дзён,
У страўніку толькі “нябесная манна”,
Маці хвалюецца, ці еў хоць што ён,
А ён кажа: “Не, пайду да канфесіянала”.
Грэшніку ласку дае ён ад Бога,
Ўздымае збалелую, цяжкую руку,
А праз хвіліну чакае другога
І з ім раздзяляе лёсу пакуту.
Змёрзлы ён пальцаў не адчувае,
Але гаварыць яшчэ можа, бо прагне
Прынесці авечку на шлях куды Бог запрашае,
І ведае, што мэты гэтай дасягне.
Брэвярый у рукі бярэ толькі ўночы,
Цяжкія павекі спадаюць на дол, -
Ужо спіць... шчасны Божы рабочы.
Паслугаю будзе малітва яго.
03.04.2007
Пальмы сцелюць прад Богам сваім,
Ён ідзе у хвале і пашане.
Але ўжо звук чуцен трасцін –
Хутка прыйдзе той час – бічаванне...
На рукі хочуць узяць разам з аслом,
Пана свайго панесці у хвале.
Але Ён адзін ідзе разам з крыжом
На Галгофу, на Сваё катаванне.
“Гасанна! Каралю, Давідаву Сыну!” –
Спяваюць, адзенні зрываючы з целаў.
“Укрыжуй Яго!” – крычаць праз хвіліну
Карону ўскладаючы з церняў.
01.04.2007
Твой позірк мяне скіраваў
Цяжкімі шляхамі жыцця.
Любоў Сваю дараваў,
Глядзеў на мяне з крыжа.
Ты бачыў як рваўся ісці,
Аддацца цалкам Табе,
Жыццё сваё палажыць,
Быць глінай ў Тваёй руцэ.
І.. праз хвіліну упаў,
Спусціўся з нябёсаў назад.
Твой позірк устаць кіраваў,
Не ўстаў, а Ты церпіш, мой Пан.
Я бачу Твой позірк цяжкі,
Твой клопат з дарогі маёй –
Няўдалай, маркотнай, крывой,
Сцежкі, дзе шмат камянёў.
Дай руку Сваю, працяні!
Бо без Цябе не змагу.
З бруднай зямлі падымі,
Вылеч з майго граху.
А Ты вісіш на крыжы
Маўчыш...
Свой позірк ўздымаю уверх,
Гляжу. І вось бачу, што не
Не падымеш мяне,
Не працянеш руку.
Толькі кроў Твая абмые з граху,
Позірк Твой пакіруе мяне...
27.03.2007
Ахвяра Ты на алтары,
У людзкіх сэрцах, у жыцці.
Ты хлебам корміш нас, Сабой,
А кроў, як ласка, струмяніць ракой.
Вадой жывой наш боль змываеш,
На шлях Свой новы запрашаеш.
На вузкі шлях, ўсім недаступны,
Цяжкі, скрываўлены, пакутны.
Ў канцы якога яркі свет,
Што асвятляе цемру нашых бед.
20.03.2007
Волю Тваю любіць хачу,
Прыбіць да крыжа сябе змагу,
Каб троху суцешыць Цябе,
Бо першым Ты палюбіў мяне.
Ты вольнаю воляй мяне адарыў,
Я ж да крыжа Цябе моцна прыбіў.
У цярпенні волю Тваю прыму
Як Ты калісьці прыняў маю.
Ты любоў мне Сваю падарыў,
Я ж яе так жорстка забіў
З падзення падняцца свайго паспрабую
Бо любоў сваю Табе, Езу, шлюбую.
15.03.2007
На пустыню мяне завядзеш,
Гаварыць будзеш да мяне,
Да грудзей Сваіх прыгарнеш,
Не адпусціш ужо ад Сябе.
Каля сэрца Твайго адпачну,
Усю маркоту маю забярэш.
На покліч Твой я “так” адкажу
На руках па жыцці панясеш.
13.03.2007
Прасіў я кінуць крыж Цябе
Любоў не дала то зрабіць,
Ты паглядзеў у вочы мне
І даў Сябе на крыж прыбіць.
Мой грэх агідны то зрабіў -
Любоў адвечну скатаваў,
Цвікамі да крыжа прыбіў
І ласку Бога адабраў.
07.03.2007